» » Карабанаўка (Карабанаўская) Карабановка
на правах рекламы

Карабанаўка (Карабанаўская) Карабановка

Автор: Saraksh от 1-02-2020, 03:33
Назва Карабанаўка даўняя, старажытная. Па ўспамінах старажылаў зямля вакол берагоў ракі Дубравенкі некалі належалі памешчыку Карабанаву, прозвішча якога захавалася у назве цяперашняй Карабанаўкі: вуліцы Карабанаўская, Ніжнекарабанаўская і Верхнекарабанаўская.
Карабанаўка (Карабанаўская) Карабановка
 

Уладар зямлі і сялянскіх душ, Карабанаў гуманнымі адносінамі да прыгонных не вылучаўся. Маёнтак яго быў абнесены высокім парканам. Людзі абыходзілі яго, стараючыся сваім выглядам не разгневаць лютага Пракопія Карабанава. Не даваў ён спуску нікому. Слугі яго рана людзей гналі на панскае поле, дамоў адпускалі ў прыцемках. Абкладаў сялян цяжкімі паборамі, за ўсялякія правіннасці пароў на канюшні.
Сялянскія хлопцы і дзяўчаты, па чутках, не маглі ажаніцца і замуж выйсці без панскага дазволу. Абавязкова павінны былі на каленях прасіць дазволу. А яго ўлада была вялікай. Пры добрым раскладзе Карабанаў "благаслаўляў” маладых. Але часцей за усё пан ставіў умову: пакінуць маладую напярэдадні вяселля ў маёнтку на ноч. Аднойчы да Карабанава прыйшлі прасіць дазволу на шлюб халоп Пятрок і Палагейка. Пан, верны сваёй звычцы, загадаў аставіць маладую ў маёнтку. А калі яны не згадзіліся, пан сілком аставіў дзяўчыну, а хлопца закатаваў да смерці. Палагейка, праліўшы нямала слёз, пайшла да возера і зрабіла крок з абрыву ў вір.
А Пракопій Карабанаў быццам і не чуў пра людскую бяду, усё піў ды здзек над людзьмі чыніў. Мала было яму ў харомах гарэлкі - у карчму хадзіць панадзіўся, оргіі ды карцёжныя гульні там стаў наладжваць. Яго суседзі - памешчыкі Талачкоў і Лахтыновіч, што кампанію з ім вадзілі, кожны дзень везлі з Карабанаўкі ў свае памесці выйграных у карты прыгонных. А адной раніцай, калі Пракопій напіўся да белай гарачкі і пачаў рабіць неверагодныя стаўкі, ў іхнія рукі перайшло усё памесце Карабанаўка разам з сялянамі і пабудовамі. Горкім было пахмелле пана, які праматаў усё. Ямy нічога не заставалася рабіць, як паехаць да сваёй сястры, якая жыла ў суседнім памесці. Памешчыца крыху пасварылася на брата, але пасля папрокаў дала параду звярнуцца ў манастыр і замаліць свае грахі.
Карабанаву нічога не засталося, як выканаць параду. У вядомым манастыры Кіева-Пячэрскай лаўры яго прынялі добразычліва. Пакаяўшыся ў сваіх грахах, спаведаўся і прасіў прыняць яго служыць манахам. Дваранін Карабанаў быў адукаваным чалавекам. Акрамя свецкіх навук, ён ведаў і Закон Божы. Пакаянне прывяло яго да малітвы, стараннага выканання ўсіх звычаяў. Строгі расклад жыцця выцверазіў розум. Яго стараннасць убачылі і ацанілі манахі, з якімі ён быу шчырым. Больш за ўсё не давала яму спакою думка аб страце памесця. Карабанаў прасіў бога зрабіць міласць і вярнуць страчанае багацце. У манаскім жыцці ён змяніў свой нораў.
Аднак пустэльніцтва са строгім прытрымліваннем пастоў, аскетызм быту звыклага да раскошы чалавека адбілася на яго стане здароўя. Ён пачаў чахнуць. Перад смерцю былы памешчык завяшчаў маёнтак, які належаў яму раней, манастыру Кіева-Пячэрскай лаўры. Слова было пачута святымі айцамі, якія абяцалі выканаць яго апошнюю просьбу. Калі памёр Карабанаў, святыя айцы прыпісалі яму неверагодныя заслугі перад царквой і залічылі ва ўгоднікі божыя. Апранулі яго ў пазалочаную рызу, у труну са шкляным верхам паклалі і паставілі ў падземнай царкве. Ікону з вобразам Пракопія намалявалі і паставілі побач скрыначку для прынашэнняў. Веруючыя людзі клалі манеты, ставілі свечкі. I цалавалі лік "святога".
Пазней, расказвае легенда, у крынічцы, што ўтварылася ад слёз Палагейкі, з'явілася цудатворная ікона з вобразам Пракопія. I таму яе назвалі святой. Магілёўскі архіерэй тэрмінова сабраў веруючых, адслужыў малебен і прачытаў пропаведзь пра жыццё "святога ўгодніка божага”. Вядома, ён і словам не успомніў, што награшыў Пракопій на гэтым свеце больш чым дастаткова, што многа ладзей пакараў, абняславіў і абакраў.
Даўно мінулі тыя часы, але жыве ў народзе легенда. Праз сотні гадоў перадаюць старыя людзі суровы наказ сваім дзецям і ўнукам пра той далёкі і жорсткі час.
Предместье Карабановка почти вплотную примыкало к нынешнему Печерскому лесопарку.
Когда же родилась на свет деревня Коробановка? Сначала она назвалась Слободка. Во всяком случае, так она обозначена на плане межевания Могилевского уезда. Целью Генерального межевания, которое было начато в период с 1766 года и продолжавшееся вплоть до середины 19 века, являлось точное установление границ земельных владений как отдельных лиц, так и крестьянских общин, городов, церквей и прочих возможных собственников земли.
В списке населенных мест Могилевской губ. по уездам, приходам, еврейским обществам со сведениями об их расположении и народонаселением составленном МВД в 1856 году говорится о деревне Слободка(Коробановка), население которой было приписано к Иосифовскому собору.
В 1880 году д.Коробановка с частью прилегающих земель, а это 180 десятин пашни и 100 леса принадлежала помещику Феликсу Змечаровскому. Он же владел водяной мельницей на Дубровенке,сукновальней и корчмой в деревне. Часть земель, после реформы 1861 года, перешла к бывшим крепостным помещика.
В начале ХХ-го века деревня Коробановка уже находилась в руках сельского общества, оно же выкупило и часть земли у помещика. Видно дела у Змечаровкого шли не очень хорошо. Когда строили Витебско-Жлобинскую железную дорогу, железнодорожная линия и постройки станции Могилев разместились как раз в этих местах. Казна выкупила эти земли, но кому достались деньги история умалчивает. Возможно, что и дворянину Александру Щуровичу, который в 1910 году упоминается как владелец усадьбы Коробановка с одним двором. А после революции вся земля перешла крестьянам.




Могилев.бай

Теги: Могилев

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Комментарии:

Оставить комментарий