» » Да гісторыі Фарнага касцёла ў Магілёве
на правах рекламы

Да гісторыі Фарнага касцёла ў Магілёве

Автор: admin от 25-12-2020, 16:58
 
Да гісторыі Фарнага касцёла ў Магілёве
 
Мяшчане-каталікі з’яўляюцца ў горадзе ў апошняй чвэрці ХУІ ст. Ускосныя пісьмовыя крыніцы сведчаць аб існаванні ў горадзе ў гэты час драўлянага касцёла. Верагодна, ён таксама пацярпеў ад казакаў Налівайкі годзе, як і праваслаўныя цэрквы горада.
Заснаванне першага каталіцкага храма ў Магилёве прыпадае на час працэса кананізацыі каралевіча Казіміра Ягелончыка, у якім гралі ролю не толькі рэлігійныя аргуметны цнотаў каралевіча, але і палітычныя фактары. У каталіцкай часткі ВКЛ яшчэ не было “свайго” святога. Да таго ж святы з дынастыі Ягелонаў дадаваў бы дадатковай вагі і самой дынастыі і роднасным родам. У справе кананізацыі намагаўся яшчэ брат каралевіча - Жігімонт І Стары. Завершыць справу ўдалося Жыгімонту ІІІ Вазе ў 1604 г. Будаўніцтва магілёўскага касцёла святога Казіміра (яшчэ драўлянага) вядзецца адначасова з віленскім, магілёўскі можна лічыць адным з першых у свеце, што асвечаны ў яго гонар (віленскі касцёл асвечаны 12 мая 1604 года^' Гэта таксама падкрэслівае значнасць Магілёва для ВКЛ, нароўне з Вільняй і асаблівую важасць ва ўсходніх ваяводзтвах.
Магілёў у той час быў цэнтрам вялізнай каралеўскай эканоміі. Кароль Жыгімонт Ваза і стаўся фундатарам храма, ён уладарыў шматлікімі навакольнымі вёскамі і гарадской зямлёй у самім Магілёве. У 1605 г. ім быў дадзены прывілей на вёскі Аўдакімавічы, Заходы, Цярэхаў. Пруды, Кастрыца.
Замест будынка, што згарэў у гарадзкім пажары 1627 года ўжо да 1634 года был адноўлены мураваны. Вядома, што ў 1634 годзе ў Магілёве было 2211 жылых дамоў і толькі адзін мураваны будынак - касцёл святога Казіміра. Першапачаткова храм быў пабудаваны ў стылі ман’ерызм, аднавежавы прамавугольны у плане з пяціграннай апсідай (захавалася) і высокім ламаным дахам. Такая ягоная выява бачна на акварэлі Ю. Пешкі.
Пэўныя звесткі пра касцёл ў 1697 г. даюць “Путевые заметки стольника П. А. Толстого о Могилеве 1697 г.» - «...В том город римской веры людей немного и костелов римских в Могилеве только два, и те гораздо небогаты, один каменный, зело древний, другой деревянный, в котором служат иезуиты, а каменный костёл называют фарою и служат в ней плебаны, да на предместье церковь римская деревянная; у той церкви живут законники римские. .Того же дня я был в римской каменной церкви, где; службу отправляют плебаны, т.е. белые попы; тот костел великий, называют, его во имя Успения Пресвятой Богородицы: в том костеле строение по обыкновению римскому, суть в нем три престола, убора хорошего нет. На правой стороне в том костёле сделан гроб Господень, на котором лежала плащаница; тот гроб сделан подобно кровати и убран разными материалами, и по краям завесы; па нем сделано множество зеркал небольших и средних, а у самой стены поставлено великое зеркало, и издалека зрению человеческому является изрядная перспектива: около того гроба множество лампад с маслом, которые все были запалены в потребное время. В том же костеле на хорах стоять органы небольшие...»[10, c 43-49]. Тут, верагодна Талсты блытае тытул касцёла з кармеліцкім.
Як і астатнія будынкі на правым беразе Дняпра, касцёл пацярпеў ад пажару 1708 года. У Інвентарах ХІХ ст. значыцца, што метрычныя кнігі маюцца з 1708 года.
Пры археалагічных даследваннях 1995 г. побач з фарным касцёлам знойдзены пахаванні, якія датуцца па керамічным матэрыяле другой паловай XVI - пачаткам XVII стст, па асаблівасцям якіх І.Марзалюк адзначае факт захавання рудыментаў паганскага пахавальнага абрада, магчама балцкага [7, с. 123-124].
Пасля пажару 1810 года (па ішых звестках 1812 г.) касцёл быў перабудаваны ў стылі класіцызм, гэты апошні выгляд цяпер праглядаецца. Мелася багадзельня, якая згарэла [2, ар.7 ад].
Нейкі час невялічкі фарны касцёл быў катэдральным, пасля стварэння Беларускай даяцэзіі ў 1773 г. і да пераносу кафедры ў пакармеліцкі касцёл ў 1783 г.
Будынак быў рамантаваны ў 1839 годзе, а ў сярэдзіне XIX стагоддзя паўстае праблема новага рамонту будынку. У 1851 годзе быў аб’яўлены на гэта збор неабходных сродкаў у памеры 1632 руб. Вялікую ахвяру ў 100 руб. склаў М. Ястржэмбскі, генерал-падпалкоўнік інжынераў [2, ар.59]. Быў заменены дах, што пагражаў пажарам, прыбудаваны невялікі бабінец для захавання цяпла. Аб’ём храма быў невялікі, а белы колер ў які быў пафарбаваны звонку і знутры, зрокава дадаваў памеру.
Да 1873 года тэрыторыя горада адносілася да парафіі фарнага касцёла, таксама і ліквідаваных парафій таму па колькасці парафіянаў фарны нават перавышаў катэдральную парафію. Але ж хаця парафія ліквідаванага касцёла св. Антонія была далучана да фары, а маёмасць перададзена у катэдру. Гэтак жа як заштатны будынак кляштара марьявітак з капліцай і сенажацямі. [1, ар. 4-6 адв.]
Уяўленне аб выглядзе і убранстве храма даюць інвентары 1899 года [5, ар.26-31] і 1907 года. [6, ар.64-76]
Там таксама значыцца, што касцёл узведзены ў 1604 годзе Жігімонтам ІІІ на зямлі, што падаравана канонікам Базылеўскім у гонар святога Казіміра. Калі асвечаны невядома, кансэкраваны віленскім біскупам Войнай ў 1614 г. Аб чым меўся адпаведны надпіс на сцяне касцёла.
“...Пабудаваны ў форме крыжа з вежай, на якой з дрэва вежа малая. Крыты бляхай, фарбаваны чырвонай фарбай. Мае малы купал пад крыжам. Два крыжы: адзін ад фронта, (г.з. на купале) драўляны пазалочаны, і другі ззаду жалезны. Вокнаў шэсць: арачных тры; квадратных два, адно венецынскае. Два ўваходы - адзін з фронта з пяццю каменнымі прыступкамі двустворкавымі дзверыма, фарбаваныя блакіткай фарбай і дзухстворкавыя краты. Другі ўваход ззаду з боку дома з аднастворкавымі дзвярыма. Прэзбітэрый да 3 аршынаў ад падлогі аддзеляны драўлянай балюстрадай, пафарбаваны пад бронзу. Вялікі алтар драўляны, фарбаваны белай алейнай фарбай з пазалочаным гзымсам. Уверсе размешчаны абраз святога Казіміра ў пазалочанай раме, У нішы пакрытай белым лакам і ўпрыгожанай драўлянай залачонай рэззю з “люстэркамі” - стульптура Збаўцы, які церпіць ля слупа. Закрывалася ніша абразом Сэрца Езуса на палатне ў раме. Вотаў срэбных у алтары - 23.
Апісаны і два бакавых алтара: Справа - алтар св Езафата мучаніка, а ўверсе абразы св. Юліі і св. Ядзвігі. Злева - алтар св. Карла Барамея, уверсе абразы Маці Божай Чэнстахоўскай і св. Ружанца.
Амбона белая. Увесь храм звонку і знутры выбелены. [6, ар. 64-76]. Алтарык працэсыйны пазалочаны цяслярскай работы з выявамі Маці Божай Балеснай і св Міхала Арханёла. [4, ар.1-2 адв.]. Табернакулюм драўляны чорнай фарбай фарбаваны з пазалотай.
Хоры на 4 слупах, белай фарбай фарбаваныя. На іх малы арган на 7 галасоў з 2 мяхамі. Пры уваходзе з вялікіх дзвярэй - тамбур з паўшклянымі дзвярамі. Дзве капліцы: зправа з каменнымі скляпеннямі, багаслужэнняў у ёй няма. Злева капліца перероблена ў 1860 гг з дазволу біскупа Жылінскага з ранейшай кватэры вікарыя і пярэдняй закрыстыі на 3 вакны венецыянскага густа. Там алтар з абразоамі св. Вікторыі і Нараджэння Збаўцы, 2 філяры, 7 лавак, печка жалезная. У сакрыстай печка галанская. У баку супрацлеглым фронту былая кухня, што ператворана на сховішча. Склеп пад касцёлам падзелены на 2 часткі. Званіца ў вуглавой сцяне ад франтавых двярэй. У касцёле печка жалезная круглая.
Меўся жылы каменны дом з мезанінам у фарным завулку памерам 12х6 сажняў, пабудаваны ў 1856-1858 гг. Значыцца ў інвентары 1899 г. дом драўляны стары на каменным адмурку (на 1825 год значыцца дом на 4 пакоі - яшчэ як добры) Касцёл быў надзелены Палатай Дзяржаўнай маёмасці ў 1850 г. 66 дзесяцінамі ў в. Булыжыцы. Зямлельны пляц быў ў арэндзе ў купцоў Цэйтліна і Шура.
Цікавымі з’яўляўцца звесткі аб фэстах і святах. Так на 1863 год акрамя агульна касцельных святяў, гэта - фэст Сэрцы Езуса і 25 красавіка на св. Марка працэсія з катэдры ў фару, зацвержаная Папам Грыгорыям Вялікім у час маравой язвы. На Божае Цела працэсія рушыла праз увусь горад: з катэдры ў фару і потым да Днапра ў бернардзінскі касцёл святога Антонія [8, с.43].
Больш за 50 гадоў у фаре служыў ксёндз Мацей Расінскі (1831-1915) гг. У 1858 годзе быў прызначаны вікарыем, а потым пробашч з 1873 года. [2, ар.5 -6] Памёр і пахаваны ў Малой Бераставіцы ў 1915 годзе.
Ксёндз Ю. Жыскар хоць і адзначае агоную пасіўнасць на схіле жыцця, прызнае ягоныя заслугі ў няпростыя для каталіцкага касцёла часы пасля паўстання 1863-1864 гг. Тады ўзнікла пагроза закрыцця фарнага касцёла і перадачы яго будынкаў праваслаўный царкве з прычыны зварота ў 1876 г. праваслаўнага архірэя да магілёўскага губернатара з заявай, аб тым, што Фарны касцёл нібыта месціцца на землях Багаяўленскага манастыра і даўнейшых яго будынках. На што ксёндз Мацей Расінскі дае аргументаваны адказ на падставе Указа Герольдыі Правячага Сената ў Магілёўскі дваранскі Дэпутацкі Сход ад 1823 года, дзе спасылка на Прывілей караля Жыгімонта ІІІ ад 8 лютага 1605 года, дадзены ксяндзу Пятру Хамянтоўскаму на вёкі Юріздікі, Авдакімовічы, Заходы, Цярэхаўка, Пруды, Кастрыца і інш. І гэтым падцвердзіў, што фарны касцёл заснаваны і пабудаваны раней за Багаяўленскую царкву, а менавіта ў 1605 годзе ўжо існаваў, а Брацкі заснаваны ў 1619 г. [3, ар. 29-33].
У Магілёўскім весніку за 20 мая 1913 года змешчаны кранальны некралог на смерць кс. Мацея Расінскага. Дзе ўзгадваюцца агоныя заслугі, а таксама чалавечыя якасці, “...ласкавы і шчыры характар да месцічаў ўсіх веравызнанняў, чым займеў усегульную сімпатыю і вядомасць” [11, c. 3].
У 1913 годзе пытанне аб стане будынка ізноў актуальнае. У жніўні 1913 г. чакаўся нават прыезд дэлегатаў ад Таварыства апекі над помнікамі для вызначэння архітэктуры фарнага касцёла і яго прыдатнасці да службы. У тыя гады была надзея на вартанне касцёла святога Антонія, большага па памерам, чым фарны. Невядома, ці адбыўся прыезд камісіі і яе высновы, але касцёл Антонія вернуты не быў і па-ранейшыму службы праводзіліся ў будынку фары.
Фарны касцёл, у адрозненні ад іншых магілёўскіх касцёлаў, не вылучаўся багаццем і асаблівай вытанчанасццю інтэр’ера. Як і стольнік Талсты ў свій час, гэтак жа і ксёндз Юзэф Жыскар г кнізе “Нашы касцёлы” адзначае ягоную беднасць Ён называе фарны касцёл “хлопскім” (сялянскім), а катэдральны “панскім”, бо “...так дзіўна падзелена парафія, там дабрабыт, а тут бяднота. Да катэдры належыць увесь горад, шмат інтэлегенцыі, землеўладальнікі, а тут толькі засцянковая шляхта і троху чыгуначнікаў. Землеўладальнікаў да фары належыць усяго 11, 10 з якіх жыве ў Зарэсцці, што ў 30 верстах ад Магілёва...” Сапраўды такіх заможных ахвярадаўцаў, як інжынер М. Ястржэмбкі, генерал Гурко, генерал маёр Мікалай Станкевіч ці палкоўнік Мікалай Савіцкі было нешмат.
Усяго ж парафія ў пачатку ХХ ст. налічвала 3000 чалавек з 26 паселішчаў.
Але не заўсёды касцёлу шасціла на выбітных пастыраў. У лютым 1912 годзе кс. Міхал Тамашэўскі быў сасланы на пакаянне ў Аглонскі кляштар за п’янства [1, ар.1].
З магілёўскім фарным фарным касцёлам з 1915 па 1918 (?) гг звязана дзейнасці ксяндза Даната Лапошкі (1875-1957 гг.), беларускага рэлігійнага і грамадскага дзеяча, дзеяча беларускага адраждэнскага руху пач ХХ ст. З беларускім нацыянальна-рэлігійным рухам кс. Лапошка звязаны яшчэ з часоў вучобы ў Пецярбургу. Быў сябрам саюза ксяндзоў-беларусаў, удзельнічаў у працы 1-га з'езда беларускіх каталіцкіх святароў у Менску 24 -25.05.1917 г. У душпастырскай дзейнасці пашыраў казанні на беларускай мове. Выступаў за беларусізацыю рэлігійнага жыцця ў каталіцкіх парафіях у Беларусі. З 2-й паловы 1920-х гадоў служыў у Пінскай дыяцэзіі. Выконваў абавязкі пробашча ў парафіі Марочна. У 1939-1955 гг. служыў пры парафіі Ўзвышэння Святога Крыжа ў Лодзі (Польшча). За часам службы ў магілёўскай фары стаўся сузаснавальнікам саюза беларусаў ў Магілёве, быў дэлегатам з’езду беларусаў у Мінску 1917 г ад каталікоў (пазней Магілёўскі беларускі камітэт) [9. ар.203].
Пасля арышту апошнягя пробашча ў 1938 годзе нейкі час храм дзейнічаў без ксяндза (катэдральны ўжо быў закрыты), фотаздымкі 1939 года з архіва А. Вінера паказваць выгляд касцёла, што тады яшчэ цалкам захаваўся. Хіба што апошні здымак, на якім бачны неперабудаваны храм зроблены са званіцы ратушы ў маі 1942 годзе, ужо без купала, які згарэў ў ліпені 1941 г. У гады акупацыі храм не дзейнічаў.
На сённешні дзень будынак страціў каля траціны вышыні і прыкладна на метр узняты ўзровень грунту. З паўночнага фасада страчаны прытвор (былая вежа?) плошчай каля 30 квадратных аршынаў (каля 15 м2). Тэарытычна аднаўленне будынку магчыма пры пэўнай зацікаўленнасці і навуковай рэстаўрацыі. Ідэі такія раз пораз выказваюцца ўжо на працагу 25 гадоў. Пакуль жа помнік чакае на адрджэнне аткуальна зрабіць яго дасягальным для агляду і больш вядомым для гараджанаў.

Да гісторыі Фарнага касцёла ў Магілёве

План Фарнага касцёла ў Магілёве. 1851 г.
Прачакова Н.А.
Установа культуры “Музей гісторыі Магілёва”
(г. Магілёў Беларусь)
Спіс літаратуры і крыніц:
1. НГАБ фод 2375 вопісі спр. 186
2. НГАБ фонд 1781 вопіс 2 спр. 3672
3. НГАБ фонд 1781 вопіс 25 спр. 1500
4. НГАБ фонд1781 вопіс 26 спр. 1422
5. НГАБ фонд 1781 вопіс -26 спр. 1486
6. НГАБ фонд 1781вопіс 26 спр. 1500
7. І. Марзалюк. Магілёў у XII-XIII стагоддзях. Мн., веды 1998.
8. Памятная книжка Могилёвской губернии на 1863 год. Типография Губернского Правления, 1862 г. - 351 с.
9. С. Рудовіч. У Пошуках нацыянальнай ідэнтычнасці: беларускія патрыятычныя арганізацыі ў Магілёве ў 1917-1918 гг./Мінулая і сучасная гісторыя Магілёва/ Магілёў, УПКП “Магілёўкая абласная ўзбуйненная друкарня”, 2001 г.- 367 с.
10. Путевые заметки стольника П. А. Толстого о Могилевской губернии в 1697-1699 гг. //Могилевская старина : Сборник статей «Могилевских губернских ведомостей» /под. ред. Е. Р. Романова. -Могилев, 1900 -Вып. 1 1898-1899 гг.
11. Могилёвский вестник № 109 20 мая 1915 г.
12. Nasze koscioly: opis ilustrowany wszystkich kosciolow i parafii
znajduj^cych si? na obszarach dawnej Polski i ziemiach przyleglych. T. 1, Archidjecezja Mohylowska. [Z. 1] Warszawa; Petersburg, 1913




Могилев.бай

Теги: Могилев

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Комментарии:

Оставить комментарий