Гандлёвая, Губернатарская, Думская (Савецкая) плошча

Старая плошча ў Магілёве над Дняпром… Яна захоўвае ў сабе памяць многіх стагоддзяў. З гэтага месца пачынаўся горад.

 

З даўніх часоў выбралі людзі для свайго паселішча зручнае месца каля зліцця Дубравенкі і Дняпра на ажыўленым гандлёвым шляху. На высокім прыбярэжным плато размясціўся рынак. Так у XIII стагоддзі узнікла Гандлёвая плошча. Яна ўваходзіла ў мяжу Старога горада, абароненага валам.

Гандлёвая плошча была цэнтрам гаспадарчага жыцця горада. На тэрыторыі каля двух гектараў стаялі драўляныя і цагляныя лаўкі заможных купцоў, рамеснікаў, скупшчыкаў. Тут жа знаходзіліся сховішчы, весавая, кабачок і іншыя неабходныя пабудовы. У цэнтры стаяў пазорны стоўб, каля якога каралі плёткамі правініўшыхся гараджан. Ад рынка пачыналася Шклоўская вуліца з Каралеўскай брамай. На краю плошчы над Дняпром знаходзілася галоўная брама горада — Алейная.
У 1525 годзе справа ад рынка, дзе зараз парк імя Горкага, пабудавалі замак, які ўяўляў сабой сістэму абарончых і гаспадарчых збудаванняў са сценамі з драўляных зрубаў, з башнямі, валам. Уезд быў з боку плошчы праз роў па пад’ёмнаму масту.
Праз 100 год пасля атрымання Магілёвам Магдэбургскага права к 1681 году на Гандлёвай плошчы мясцовыя майстры пабудавалі мураваную двухпавярховую ратушу. Са з’яўленнем ратушы плошча атрымала статус адміністрацыйнага цэнтра горада.
У час Паўночнай вайны 8 верасня 1708 года па загаду Пятра I Магілёў быў спалены. Гарэлі і пабудовы на Гандлёвай плошчы і вакол яе: замак, ратуша, лаўкі, Спаская царква і інш.
У 1772 годзе Магілёў быў далучаны да Расійскай імперыі і стаў праз некаторы час губернскім цзнтрам. З гэтага часу пачынаюцца работы па будаўніцтву і добраўпарадкаванню, горада, зносяцца абаронныя збудаванні і земляныя валы. Гандлёвая плошча пераіменавана у Губернатарскую. З плошчы зносяцца крамы, перабудоўваецца ратуша, паўкругам будуюцца на ей чатыры двухпавярховыя будынкі у стылі класіцызму: губернскі дом, будынак губернскага кіравання, дом віцэ-губернатара і двух саветнікаў і дом, дзе размяшчаецца земскі суд, урачэбная управа, apxіў. Так склаўся першы ў Marілёве архітэктурны ансамбль які прыдаваў старой плошчы новы воблік.
У XIX стагоддзі Губернатарскую плошчу працягваюць добраўпарадкоўваць. У 60-я гады разбіваецца «Беклемішаўскі сквер у форме правільнага круга. У ім на ствале французкай трафейнай пушкі быў устаноўлены сонечны гадзіннік. У другой палове XIX стагоддзя побач з ратушай будуецца гарадская управа… У 1883 годзе пад акруговы суд перабудоўваецца будынак земскага суда, урачэбнай управы і архіва.
У час першай сусветнай вайны са жніўня 1916 года ў будынках, размешчаных на плошчы, знаходзіліся ўстановы царскай Стаўкі. Дом губернатара адводзіўся для Вярхоўнага Галоўнакамандуючага, у будынку губернскага кіравання знаходзіўся кіраўнік штаба, у будынку акруговага суда — дзяжурны генерал.


22 сакавіка 1917 года ў будынку ратушы адбыўся сход рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі ў гэтых жа будынках на плошчы энаходзілася Рэвалюцыйная Стаўка. У 1919 годзе ў будынку акруговага суда размяшчаўся штаб 16 арміі Заходняга фронту.
У 1919 годзе плошча атрымала новую назву. У гонар 2-га губернскага з’езда Саветаў, абвясціўшага 15 снежня 1917 года савецкую. уладу у Магілёўскай губерніі, яна пачала называцца Савецкай.
Ад былых часоў захаваліся толькі два будынкі: дом культуры будтрэста № 12 (гарадская управа) і абласны краязнаўчы музей (акруговы суд).

Площадь возникла в 1-й половине XVI века на высоком холме у слияния рек Дубровенки и Днепра, между замком и Нагорский (Нагорным) посадом как Торговая площадь.

Имела форму неправильного многоугольника (в 1604 году занимала территорию площадью более 2 га). На ней располагались 26 рядов лавок. От площади радиально шли две главные улицы — Шкловская (ныне Первомайская улица) и Ветряная (ныне Ленинская улица), которые вместе с другими улицами и дорогами на Вильно, Быхов и Мстиславль формировали радиальную систему планировки города.

В 1578 году, через год после получения городом грамоты на магдебургское право, в Могилёве началось возведение городской ратуши.

После присоединения в 1772 году Могилёва к России Торговая площадь получила название Губернаторской. Новый её облик разрабатывали известные русские архитекторы Н. А. Львов и В. П. Стасов. Полукругом на ней располагались здание нижнего суда, врачебной управы и архива (в 1883 году реконструировано под окружной суд), домов губернатора, вице-губернатора и губернского правления (не сохранились).

Часть площади, непосредственно примыкавшая к замку, оставалась незастроенной (в 1928 — 32 годах на месте замка создан городской парк). Во второй половине XIX века рядом с ратушей было построено здание городской управы

Источник