Гісторыя Лупалаўскага прадмесця непарыўна звязана з гісторыяй горада. Гэта было найбольш абжытае і люднае месца, здаўна славілася сваімі гарбарамі. Нездарма Магілёў з сярэдніх вякоў быў вядомы як цэнтр апрацоўкі скур. I назва Лупалава — ад слова «лупіць» — здымаць скуру з жывёлы. подробнее >>>>
Месяц: Апрель 2014
Лагерная. Гагарына. Лагерная. Гагарина
Прама па другі бок Дняпра знаходзіўся ваенны лагер. Рускія пачалі размяшчацца ў Магілёве адраэу пасля далучэння горада разам з
Усходняй Беларуссю да Расіі (1772 г.) у выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай. Лагер быў адведзены для чатырох палкоў 16 пяхотнай дывізіі: Уладзімірскага, Суздальскага, Угліцкага і Казанскага і 16 артылерыйскай брыгады.
Касцерня (пл. Арджанікідзе). Костерня (пл. Орджоникидзе)
Касцерняй называлі спуск і частку горада каля Дняпра — сучасная плошча Арджанікідзе.
У «Хроніцы Трубніцкіх» апісваюцца падзеі, якія прывялі да з’яўлення «Касцерні”. Трубніцкі піша, што аднойчы адзін з гарадскіх лейтэнантаў па прозвішчу Перла, узброены мячом, накіроўваўся на Гандлёвую плошчу.
Карабанаўка (Карабанаўская) Карабановка
Назва Карабанаўка даўняя, старажытная. Па ўспамінах старажылаў зямля вакол берагоў ракі Дубравенкі некалі належалі памешчыку Карабанаву, прозвішча якога захавалася у назве цяперашняй Карабанаўкі: вуліцы Карабанаўская, Ніжнекарабанаўская і Верхнекарабанаўская.
Уладар зямлі і сялянскіх душ, Карабанаў гуманнымі адносінамі да прыгонных не вылучаўся. подробнее >>>>
Зялёная, М. Садовая (Піянерская) вуліца. Зеленая, М. Садовая, Пионерская
Вось што пісаў аб гэтай вуліцы А. С Дамбавецкі ў сваёй кнізе «Опыт описания Могилёвской губернии. Т.2»:
«…Малая Садовая улица (бывшая Зелёная) параллельная Большой Садовой. На ней находится табачная фабрика, Николаевский детский приют и напротив него в 1881 году построены, на уступленной мужскою гимназией земле, два довольно обширных деревянных дома для городского училища и ремесленных при нём классов и третий небольшой дом для квартиры инспектора училища.”
Гандлёвая, Губернатарская, Думская (Савецкая) плошча
Старая плошча ў Магілёве над Дняпром… Яна захоўвае ў сабе памяць многіх стагоддзяў. З гэтага месца пачынаўся горад.
З даўніх часоў выбралі людзі для свайго паселішча зручнае месца каля зліцця Дубравенкі і Дняпра на ажыўленым гандлёвым шляху. На высокім прыбярэжным плато размясціўся рынак. подробнее >>>>
Віленская вуліца. Виленская улица
Як сведчыць вядомы магілёўскі храніст ігумен Арэст, у ліпені 1666 года літоўскі гетман Міхаіл Пац, «приведши под Могилев, остановился при Виленской заставе и своим войском и гусарами занял городской вал от Виленской заставы до речки Дубровенки, а князь Куденетович стал против польского войска на Виленском поле, и так сражение продолжалось чрез целый день… На другой день поутру гетман Пац приказал могилевским пушкарям выступить с пушками городскими на место сражения на Виленский вал… и тогда по приказанию гетмана могилевский пушкарь выстрелил из пушки в княжеский шатёр и обедавшего князя Куденетовича убил, и тем кончилось сражение… Россияне, взяв тело убитого князя, ночью от Могилева отступили. подробнее >>>>